Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гаварыса мной па-беларуску”
23 снежня 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа” адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў IХ-XІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміравання ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўны хуменняў і навыкаў, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.
Удзельнікі конкурсу прадэманстравалi свае рытарычныя здольнасці ў трох турах: “Прадстаўленн емультымедыйнага эсэ” па прапанаваных тэмах, “Маўленне” і “Выкажы сваю думку”.
У конкурсе прынялі ўдзел і прадстаўнікі нашага ліцэя: Каляда Яна, вучаніца 10 “Г” класа, Шэйбут Марыя, вучаніца 11 “Д” класа, дыпламанты першай ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Па выніках конкурсу дзяўчынкі адзначаны дыпломамі другой і трэцяй ступені.
ВІНШУЕМ
з перамогай у абласным конкурсе рытарычнага майстэрства
“Гавары са мной па-беларуску”
ШЭЙБУТ МАРЫЮ, вучаніцу 11 “Д” класа,
(дыплом II ступені),
КАЛЯДА ЯНУ, вучаніцу 10 “Г” класа,
(дыплом III ступені),
СВЯТЛАНУ АЛЯКСАНДРАЎНУ ХАРЫТОНЧЫК,
настаўніка беларускай мовы і літаратуры
Жадаем новых творчых дасягненняў!