Дзень роднай мовы

21 лютага ў ліцэі адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню роднай мовы.

На працягу ўсяго дня вучні і настаўнікі малі магчымасць паслухаць беларускія песні на словы знакамітых класікаў беларускай літаратуры. Кожнаму вучню і супрацоўніку ліцэя раздаваліся рамонкі, на пялёстках якіх былі напісаны беларускія словы.

А трынаццатай гадзіне ў актавай зале прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Мой народ зберагае сваю даўніну…», у якой прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў.

Увесь дзень у ліцэі можна было пачуць беларускую гаворку. Нават на перапынках вучні размаўлялі выключна па-беларуску, беручы прыклад з настаўнікаў. Беларускае слова аб’яднала ўсіх! І так хочацца пагадзіцца са словамі Алеся Ставера:

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх

І гучы вечна, ярка і нова

Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –

Беларуская родная мова!


Выбор языка

Актуально

Телефоны

Общенациональные «телефоны доверия»
Республиканский центр психологической помощи
«Телефоны доверия»
г. Гомеля
«Телефоны доверия»
Гомельской области
Региональная карта Гомельской области
Круглосуточная служба экстренной психологической помощи
Платформа
психологической помощи
Центры, дружественные подросткам
г. Гомеля и Гомельской области