Дни филологии
З 13 лістапада ў Гомельскім гарадскім ліцэі №1 прайшлі дні філалогіі, прысвечаныя юбілейным датам. З 13 па 15 лістапада быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю, прысвечаную паэтам-юбілярам Я. Купале, Я.Коласу, М. Танку. Перамогу атрымаў вучань 11 “А” класа Карадзенка Антон.
14 лістапада прайшоў конкурс выразнага чытання, прысвечаны дваццацігоддзю ліцэя. Удзел у конкурсе прынялі вучні 10-11 класаў. Хлопчыкі і дзяўчаты чыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, вершы ўласнага сачынення, а таксама вершы, напісаныя выпускнікамі ліцэя. Дыплом 1 ступені атрымаў вучань 11 “В” класа Пасмурцаў Міхаіл, дыплом 2 ступені – вучань 10 “Г” класа Нагараеў Міхаіл, дыпломам 3 ступені адзначана вучаніца 10 “Г” класа Горская Вераніка.
15 лістапада ў актавай зале ліцэя адбылася прэм’ера спектакля “За дождж”, прысвечаная 130-годдзю са дня нараджэння Я. Коласа. Удзел у пастаноўцы спектакля прынялі вучні 11 “Г” класа: Пятрова Святлана, Нікалайкіна Вера, Гарбачова Анастасія, Бабкова Марыя, Крэгель Ганна, Бандарэнка Андрэй і Пажарэнка Аляксандр. Пастаноўка мела поспех сярод вучняў і настаўнікаў ліцэя.