З любоўю да роднага слова (прысвячаецца Міжнароднаму дню роднай мовы)
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў Дзень роднай мовы.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе – значыць, не ўсё яшчэ страчана.
Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку», або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне.
У сувязі з святкаваннем Міжнароднага дня роднай мовы ў Гомельскім гарадскім ліцэі адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
Мерапрыемствы | Месца
правядзення |
Дата і час
правядзення |
Адказны
|
Акцыя “Прыгарніся
да роднага слова” |
вестыбюль
ліцэя |
21.02.2017,
8.30
|
Харытончык С.А.,
настаўнік буларускай мовы і літаратуры Траско Ю.А., педагог-арганізатар |
Літаратурна-музычная кампазіцыя
“Мой народ збегарае сваю даўніну” |
актавы зал | 21.02.2017,
13.30 |
Харытончык С.А.,
настаўнік буларускай мовы і літаратуры |
Кніжна-ілюстратыўная выстава «У кожным слове – цэлы свет» | бібліятэка | 21.02.2017 | Стругавец А.М.,
бібліятэкар |
Культуралагічная віктарына «Вандроўка па родным краі» | аўдыторыя 2-5 | 25.02.2017 | Стругавец А.М.,
бібліятэкар |
Бібліятэкар А.М.Стругавец