Квэст-гульня “Па слядах Я. Купалы і Я. Коласа”

У 2017 годзе наша краіна святкуе 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў ліцэі 23 верасня адбылася квэст-гульня “Па слядах Янкі Купалы і Якуба Коласа”, падрыхтаваная настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Харытончык Святланай Аляксандраўнай і бібліятэкарам ліцэя Стругавец Алай Міхайлаўнай. У квэст-гульні ўдзейнічалі каманды Х класаў, для якіх быў прапанаваны маршрут па пяці станцыях. Гульня атрымалася цікавай, вясёлай і вельмі пазнавальнай для ліцэістаў. Дзякуем за ўдзел у гульні ўсе каманды, якія праявілі сябе і паказалі добрыя веды па пытаннях жыццёвага і творчага шляху знакамітых класікаў беларускай літаратуры. А перамогу атрымала каманда 10 “Г” класа, з чым мы і віншуем самых кемлівых і вынаходлівых навучэнцаў. Асобныя словы падзякі выражаем вучням 11 “В” класа, якія дапамаглі ў арганізацыі квэст-гульні: Ружынскай Ліліяне, Жалдаковай Алене, Грыгор’еву Антону, Ясько Кацярыне, Налівайка Марыі, Сівакову Івану, Сабаленка Уладзіславу, Харытончыку Аляксандру, Вязовіку Андрэю, Макаранку Ўладзіславу, Кузьмічэнку Мікіце, Пятрову Даніілу, Пісараву Кірылу.

Бібліятэкар Стругавец А.М

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Харытончык С.А

Выбор языка

Актуально

Телефоны

Общенациональные «телефоны доверия»
Республиканский центр психологической помощи
«Телефоны доверия»
г. Гомеля
«Телефоны доверия»
Гомельской области