Родная мова мая
21 лютага ў актавай зале ліцея адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. К гэтаму святу настаўніца беларускай мовы і літаратуры Харытончык Святлана Аляксандраўна падрыхтавала інфармацыйную гадзіну «Родная мова мая», ў якой прымалі удзел і выпускнікі ліцэя Якавіна Насця і Самусеў Арцём. Яны падарылі ўсім прысутнічым песні аб Беларусі. Бібліятэка, ў сваю чаргу, падрыхтавала літаратурную мазаіку «Слова аб роднай мове», якую склалі вершы знакамітых паэтаў Беларусі, і кніжную выставу «Мова маіх продкаў згінуць не павінна», аснову якой склалі кнігі з фонду ліцэйскай бібліятэкі, а таксама кнігі, прапанаваныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Харытончык Святланай Аляксандраўнай. Свята атрымалась вельмі добрым і шчырым.
Бібліятэкар Стругавец А.М.