21 лютага – Мiжнародны дзень роднай мовы

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

 

21 лютага у свеце адзначаецца Дзень роднай мовы з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Гэта дата была ўпершыню абвешчана ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

21 лютага – яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.

Напярэдаднi Мiжнароднага дня роднай мовы ў нашым лiцэi адбылася iнфармацыйная гадзiна «Родныя крынiцы», якую падрыхтавалi настаўнiца беларуская мовы i лiтаратуры Харытончык Святлана Аляксандраўна i вучнi 10 «Г» класа. Лейтматывам мерапрыемства сталi словы Францiшка Багушэвiча «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Свята роднай мовы атрымалася не толькi iнфармацыйна насычаным, але i вельмi эмацыянальным: гучалi вершы аб мове вядомых беларускiх паэтаў, песнi ў выкананнi ансамбля «Песняры». А заключным акордам стала выкананне танца «Полька-трасуха».

…Мерапрыемства скончылася, але ў гэты дзень у розных кутках лiцэя можна было сустрэць настаўнiка цi вучня, якiя цiха напявалi: «Ой, ты полечка – трасуха, не чужая, нашая!»

 

Размаўляй па-беларуску,

бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай!

Выбор языка

Актуально

Телефоны

Общенациональные «телефоны доверия»
Республиканский центр психологической помощи
«Телефоны доверия»
г. Гомеля
«Телефоны доверия»
Гомельской области
Региональная карта Гомельской области
Круглосуточная служба экстренной психологической помощи
Платформа
психологической помощи
Центры, дружественные подросткам
г. Гомеля и Гомельской области