Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

8 снежня на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 36 г.Гомеля імя Івана Мележа” прайшоў абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”, у якім прынялі ўдзел 57 навучэнцаў IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У ліку ўдзельнікаў былі і прадстаўнікі нашага ліцэя – Лісіменка Лада, вучаніца 10 “Г” класа, Каляда Анастасія, вучаніца 11 “Г” класа, дыпламанты I ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Конкурс складаўся з трох тураў. У першым туры удзельнікі прадставілі загадзя падрыхтаванае мультымедыйнае эсе. У другім туры пасля 15 - мінутнай падрыхтоўкі канкурсанты выказваліся на адну з дзвюх прапанаваных тэм, адказвалі на пытанні журы. Трэці тур “Выкажы сваю думку” праходзіў у вуснай форме без папярэдняй падрыхтоўкі па прапанаваных цытатах.

Пераможцамі конкурсу сталі 25 навучэнцаў, у ліку якіх і нашы таленавітыя дзяўчынкі.

ВІНШУЕМ

з перамогай у абласным конкурсе рытарычнага майстэрства

“Гавары са мной па-беларуску”

ЛІСІМЕНКА ЛАДУ і КАЛЯДУ АНАСТАСІЮ,

а таксама настаўніцу беларускай мовы і літаратуры

СВЯТЛАНУ АЛЯКСАНДРАЎНУ ХАРЫТОНЧЫК.

Жадаем далейшых поспехаў!

Выбор языка

Актуально

Телефоны

Общенациональные «телефоны доверия»
Республиканский центр психологической помощи
«Телефоны доверия»
г. Гомеля
«Телефоны доверия»
Гомельской области
Региональная карта Гомельской области
Круглосуточная служба экстренной психологической помощи
Платформа
психологической помощи
Центры, дружественные подросткам
г. Гомеля и Гомельской области