Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэтае, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіраванае на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія засноўваюцца на ўзаемаразуменні, памяркоўнасці і дыялогу.

У ліцэі 20 лютага прайшла інфармацыйная гадзіна “Неўміручасць народа – ў яго мове”. Вучні 10 «Б», 10 «В», 10 «Г», 11 «Б» пазнаёмілі ліцэістаў з цікавымі фактамі і звесткамі пра беларускую мову, пра творчасць вялікіх пісьменнікаў Ф. Багушэвіча, К. Чорнага, П. Броўкі, у. Караткевіча, Р. Барадуліна, юбілеі якіх мы святкуем у гэтым годзе.  Мілагучная беларуская мова гучала ў вершах і песнях. Вядучыя звярнуліся да вучняў і педагогаў з прапановай размаўляць па-беларуску ў Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага. На наступны дзень была праведзена інфармацыйная акцыя «Наша мова – для размовы». Для ліцэістаў і педагогаў гучалі беларускія песні ў выкананні Ломач Ангеліны, Дубінінай Веры, Свірыдавай Лізаветы, а таксама кожнаму жадаючаму вучню і настаўніку быў падараваны папяровы бранзалет з беларускім арнаментам.

 

Выбор языка

Актуально

Телефоны

Общенациональные «телефоны доверия»
Республиканский центр психологической помощи
«Телефоны доверия»
г. Гомеля
«Телефоны доверия»
Гомельской области
Региональная карта Гомельской области
Круглосуточная служба экстренной психологической помощи
Платформа
психологической помощи
Центры, дружественные подросткам
г. Гомеля и Гомельской области